Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: У доўгатэрміновай перспектыве будаўніцтву газаправода Baltic Pipe нічога не пагражае

11.06.2021 12:18
«Гэты праект з'яўляецца крытычным не толькі для энергетычнай суверэннасці Польшчы, але суверэннасці, якая зробіць немагчымым газавы шантаж Расіі».
.
М. МаравецкіPAP/Mateusz Marek

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што будаўніцтву газаправода Baltic Pipe у доўгатэрміновай перспектыве нічога не пагражае. Дацкаму партнёру па праекце быў адкліканы экалагічны дазвол на будаўніцтва 200-кіламетровага ўчастка газаправода.

Як заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Шчэціне, ён разлічвае на тое, што аналітычная праца хутка скончыцца, і фінальны тэрмін інвестыцыі будзе выкананы:

-Гэты праект зʼяўляецца крытычным не толькі для энергетычнай суверэннасці Польшчы, але суверэннасці, якая зробіць немагчымым газавы шантаж Расіі. Мы гэты праект завершым, я ў гэтым упэўненыя. Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб пракладка газаправоду была завершана датэрмінова, або прынамсі своечасова.

Больш за тыдзень таму Дацкая апеляцыйная камісія па пытаннях навакольнага асяроддзя і харчавання адклікала дазвол на пракладку трубаправода Baltic Pipe, па якім павінен паступаць газ з Нарвегіі праз Данію ў Польшчу. На думку дадзенай камісі,і пракладка газаправода пагражае існаванню некаторых відаў мышэй і кажаноў.

У вырашэнне дадзенай праблемы дацкі аператара Baltic Pipe хоча ўцягнуць Еўракамісію, для якой будаўніцтва газаправода зʼяўляецца важным элементам дыверсіфікацыі паставак газу, якая дазволіць пазбегнуць залежнасці ад Расіі.

iar/эж

Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.

Польшча і Данія пашыраюць энергетычную супрацу

26.11.2019 12:11
Візіт манаршай пары Даніі ў Варшаве – гэта частка святкавання 100-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Даніяй.