Беларуская Служба

У гадавым вымярэнні аб'ём прамысловай вытворчасць у Польшчы ў красавіку вырас на 45,2%  

15.06.2021 10:06
Агенцтва паведаміла, што прамысловая вытворчасць у ЕЗ у цэлым вырасла на 38,7% у красавіку ў гадавым вылічэнні.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ndoeljindoel/Shutterstock

Аб'ём прамысловай вытворчасць у Польшчы вырас на 45,2% у красавіку ў параўнанні з тым жа месяцам годам раней, што зʼяўляецца адным з самых хуткіх тэмпаў росту ў 27 краінах Еўрапейскага Звязу, паведаміў Еўрастат, аналізуючы рост эканомік падчас выхаду «каронакрызіса».

Па меры таго, як пандэмія COVID-19 слабее, Італія ў красавіку прадэманстравала самы хуткі рост прамысловай вытворчасці ў ЕЗ у гадавым вылічэнні – 79,5%, за ёй рэйтынгу ідзе Славаччына, якая заняла другое месца з 69,1%, паведамляе агенцтва Еўрастат.

Сярод дзяржаў-членаў ЕЗ, па якіх ужо маюцца дадзеныя, Фінляндыя паведаміла аб найменшым росце прамысловай вытворчасці ў красавіку ў гадавым вылічэнні – 3,1%, у той час як Эстонія зафіксавала рост на 6,7%. Прамысловая вытворчасць вырасла ва ўсіх дзяржавах Еўрапейскага Звязу, па якіх маюцца дадзеныя, паведаміў Еўрастат у панядзелак.

Агенцтва паведаміла, што прамысловая вытворчасць у ЕЗ у цэлым вырасла на 38,7% у красавіку ў гадавым вылічэнні, у той час як у еўразоне зафіксаваны рост на 39,3 % па меры згасання эпідэміі каранавіруса.

pap/эж


Дарагавізна ў Польшчы б'е чарговы рэкорд

02.06.2021 09:01
Інфляцыя самая высокая за апошнія 10 гадоў.

Польскай эканоміцы патрэбныя іншаземцы

12.06.2021 12:23
Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» сказала віцэ-міністр развіцця, працы і тэхналогіі Івона Міхалэк.