Беларуская Служба

Прэзідэнт Малдовы прыбыла ў Польшчу з афіцыйным візітам

21.06.2021 09:56
«Мы зʼяўляемся абаронцамі палітыкі «адчыненых дзвярэй Еўрапейскага Звязу і НАТА для Малдовы»
Maia Sandu
Maia SanduEPA/JOHANNA GERON

Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мая Санду здзяйсняе афіцыйны візіт у Польшчу. Гэта першы візіт Маі Санду ў Польшчу пасля яе перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2020 года.

У планах візіту асабістая гутарка прэзідэнтаў Польшчы і Малдовы, а адразу пасля яе заканчэння таксама пленарныя перамовы дэлегацый пад старшынствам абодвух кіраўнікоў. Затым Анджэй Дуда і Майя Санд сустрэнуцца са СМІ.

Малдаўскі прэзідэнт таксама сустрэнецца са старшынямі Сейма і Сената Эльжбетай Вітэк і Томашам Гродскім.

Кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што перамовы прэзідэнтаў будуць прысвечаныя сітуацыі з бяспекай у рэгіёне і двухбаковаму супрацоўніцтву. Акрамя таго, як адзначыў палітык, будуць закранутыя таксама пытанні, звязаныя з перспектывамі ўмацавання інтэграцыі Малдовы з еўраатлантычнымі структурамі і аб далейшым супрацоўніцтве ў рамках праграмы Усходняга партнёрства.

«Мы не сумняваемся, што інтэграцыя Малдовы ў еўрапейскія структуры з'яўляецца правільным напрамкам і лепшым гарантам для будаўніцтва міру і эканамічнага развіцця ў рэгіёне. Таму мы зʼяўляемся абаронцамі палітыкі «адчыненых дзвярэй Еўрапейскага Звязу і НАТА для Малдовы», – падкрэсліў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі.

pap/эж

Прэзідэнт Малдовы распусціла парламент і прызначыла датэрміновыя выбары

29.04.2021 16:09
«Канстытуцыйны суд адкрыў малдаўскім грамадзянам шлях да абрання новага парламента»