27 чэрвеня 1941 года нарадзіўся Кшыштаф Кеслёўскі – польскі рэжысёр, стваральнік мастацкіх і дакументальных фільмаў, які лічыцца адным з найвялікшых аўтараў еўрапейскага кіно. Кінематаграфісты кажуць пра «школу» альбо «стыль Кеслёўскага». Яго аскетычныя па форме фільмы характарызуюцца непаўторнай атмасферай і артыстызмам.
Самыя вядомыя карціны Кшыштафа Кеслёўскага: «Аматар», «Падвойнае жыццё Веранікі», трылогія «Тры колеры», «Дэкалог» ды шмат дакументальных фільмаў.
Памёр рэжысёр раптоўна 13 сакавіка 1996 г. пасля аперацыі на сэрцы ў варшаўскім шпіталі ва ўзросце 54 гадоў.
Шмат разоў узнагароджваўся ў Польшчы і за мяжой. Так «Кароткі фільм пра забойства» і «Падвойнае жыццё Веранікі» было ўзнагароджаныя на фестывалі ў Канах. У Берліне рэжысёр атрымаў срэбнага мядзведзя за «Тры колеры: Белы», а ў Венецыі Залатога льва за «Тры колеры: Сіні». Фільм «Тры колеры: Чырвоны» быў намінаваны на прэмію «Оскар» і прэмію BAFTA.
ПР/юл