Беларуская Служба

У снежні ў Польшчы пройдзе Глабальны лічбавы саміт ААН – IGF 2021

30.06.2021 17:15
Польскія арганізатары падкрэсліваюць, што гэта найбуйнейшая падзея ў лічбавым свеце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ідзе падрыхтоўка да Глабальнага лічбавага саміту ААН – IGF 2021, які 6-10 снежня пройдзе ў Міжнародным кангрэс-цэнтры ў Катавіцах. Тэма сёлетняга мерапрыемства «Internet United», то бок бясплатны, адкрыты, непадзельны інтэрнэт.

Паводле ўпаўнаважанага прэм'ера па пытаннях еўрапейскай лічбавай палітыкі Кшыштафа Шубэрта, саміт – гэта найбуйнейшая падзея ў лічбавым свеце.

«Кожны год падчас саміту IGF адбываецца больш за 300 мерапрыемстваў, уключаючы круглыя сталы і дыскусіі. Наша мэта, каб людзі з Польшчы маглі прыняць удзел у як мага большай колькасці такіх мерапрыемстваў і выказаць сваё меркаванне», – кажа Шубэрт.

У саміце прыме ўдзел неклькі тысяч гасцей. У тым ліку генсакратар ААН, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі і некалькі дзясяткаў міністраў з усяго свету, а таксама прэзідэнт Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Мэтай сёлетняга саміту будзе паказаць Польшчу як сучаснае месца для вядзення бізнесу. Пасля саміту 11-12 снежня пройдзе IGF After Party. IGF – гэта міжнародная ініцыятыва ААН пакліканая для садзейнічання глабальнай дыскусіі аб развіцці інтэрнэту і найбольш актуальных зʼявах, звязаных з яго функцыянаваннем.

аз