Каталіцкі касцёл у Польшчы заклікаў вернікаў прывіцца супраць каранавіруса. Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі ў сваёй заяве напісаў, што вакцынацыя супраць COVID-19 з'яўляецца важным інструментам для абмежавання распаўсюджвання інфекцый. «Шмат хто разглядае вакцыны, як надзею на вяртанне да нармальнага жыцця», – заявіў прэс-сакратар епіскапату айцец Лешак Генсяк(Leszek Gęsiak):
- Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы падкрэсліў, што Касцёл падтрымлівае ўсіх, якія вырашылі прывіцца. Ён падкрэсліў, што вакцынацыя – гэта важны інструмент па абмежаванні паспаўсюду інфекцыі і надзея на вяртанне да нармальнага жыцця. З другога боку ён нагадаў, што вакцынацыя не з’яўляецца маральным абавязкам, таму павінна мець добраахвотны характар.
У сваёй заяве арцыбіскуп Гандэцкі прывёў прыклад Папы Францішка, які сам прывіўся супраць COVID-19 і і неаднаразова заклікаў да вакцынацыі і «справядлівага распаўсюджвання вакцын у бедных краінах».
аз