Беларуская Служба

Легендарнаму звану «Зыгмунту» споўнілася 500 гадоў

13.07.2021 10:30
На працягу стагоддзяў «Зыгмунт» быў сімвалам магутнасці польскіх Ягелонаў. 
Копія каралеўскага звана PAP/Łukasz Gągulski

Роўна 500 гадоў прайшло з таго часу, як жыхары Кракава ўпершыню пачулі гук звана «Зыгмунта». Сёння ён выключна будзе біць двойчы: у 17.15 і 21.00. Увечары яму адкажуць усе званы ў горадзе.

Звон, фундатарам якога быў кароль Жыгімонт Стары, на вежы Вавельскага сабора быў пастаўлены 9 ліпеня 1521 году, а праз некалькі дзён – 13 ліпеня, у дзень св. Малгажаты звон упершыню забіў. Працягласць біцця «Зыгмунта» была вызначана ў 1888 годзе і складае восем хвілін.

На працягу стагоддзяў «Зыгмунт» быў сімвалам магутнасці польскіх Ягелонаў. Зыгмунт важыць амаль 13 тон, а яго агульная вышыня – з ярмом і сэрцам – складае 450 см. Яго звон чуваць на адлегласці да 30 км. Звон гучыць падчас літургічных святаў і ў найбольш важныя для польскай нацыі моманты. У асаблівых выпадках ён б'е даўжэй. Самы доўгі, больш за гадзіну, яго звон праносіўся над горадам падчас пахавання маршала Юзэфа Пілсудскага ў 1935 годзе.

ав

На выставе ў Варшаве можна паглядзець, як Польшча дапамагала Беларусі ў сувязі з кавідам

07.07.2021 15:53
На выставе прадстаўлены фатаграфіі, якія паказваюць, у прыватнасці, канвоі з гуманітарнай дапамогай.