Беларуская Служба

Польшча купіць 250 сучасных амерыканскіх танкаў

14.07.2021 13:12
Польская армія атрымае новыя танкі ўжо ў будучым годзе.
T  M1A2
Tанк «Абрамс» M1A2Autorstwa Staff Sgt. Christopher McCullough - http://www.nationalguard.mil/Resources/NewsImages.aspx?igphoto=2000929447, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=38437153

Міністр абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) заявіў, што з наступнага года польская армія атрымае амерыканскія танкі «Абрамс». Міністэрства абароны падпісала кантракт на пакупку 250 машын гэтага тыпу.

Міністр Блашчак заявіў, што танкі атрымае 1-я Варшаўская бранятанкавая брыгада:

- Мы заказваем, найбольш сучасныя танкі, найлепш аснашчаныя і правераныя ў баі. Нагадваю згаданыя танкі былі створаныя, як супрацьвага расійскім танкам T-14 «Армата». Мы павінны атрымаць амерыканскія танкі з новага года і такім чынам хутка павялічым абарончы патэнцыял краіны.

Кантракт тычыцца танкаў M1A2 «Абрамс»у версіі SEPv3. Гэта апошняя версія гэтай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца з 2020 года. Новыя танкі павінны замяніць самыя старыя ў польскай арміі танкі Т-72 і крыху навейшыя PT-91 Twardy.

аз