Атамная электрастанцыя ў Польшчы будзе пабудаваная на поўначы краіны, на Гданьскім Памор’і, – паведаміў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё Пётр Наімскі, упаўнаважаны ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры. Паводле яго слоў, канчатковае рашэнне аб месцазнаходжанні станцыі будзе прынятае пад канец наступнага года.
- Рашэнне будзе прынята, верагодней за ўсё, пад канец 2022-на пачатку 2023 года. На дадзены момант рыхтуюцца справаздачы аб уздзеянні станцыі на навакольнае асяроддзе і аб месцазнаходжанні аб'екту. Дакументы распрацоўваюцца для двух лакалізацый на Гданьскім Паморʼі. І адна з іх будзе выбраная.
Паводле планаў польскага ўраду, АЭС павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2033 годзе.
нг