Беларуская Служба

Пачалася ратацыя амерыканскай бранятанкавай брыгады

18.07.2021 14:11
Амаль 4000 салдат, 80 танкаў, сотні баявых машын - гэта склад баявой групы 1-й бранятанкавай брыгады, якая пачала чарговую змену ў Еўропе ў рамках аперацыі Atlantic Resolve
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Marek Zakrzewski

Баявая група 1-й бранятанкавай брыгады (1ABCT) будзе размешчана ў Бельгіі, Германіі, Польшчы і Румыніі, паведаміў маёр Мэт'ю Сэнт Клер з камандавання 1-й пяхотнай дывізіі.

На мінулым тыдні абсталяванне 1ABCT, што месціцца ў форце Райлі ў штат Канзас дастаўлена ў порта Гданьска.

Падчас ратацыйнага знаходжання ў Еўропе частка 1ABCT юудзе несці службу ў Лагані, Свенташове, Сквежыне і Баляслаўцы, супрацоўнічаючы з польскай 11-й Любэльскай дывізіяй кавалерыі.

Аперацыя Atlantic Resolve доўжыцца з красавіка 2014 г., калі Злучаныя Штаты пачалі ратацыю наземных і паветраных падраздзяленняў, падраздзяленняў падтрымкі і штабоў дывізій для павышэння гатоўнасці і здольнасці саюзнікаў па НАТА стрымліваць агрэсію Расіі ва Украіне.

PAP