Беларуская Служба

У Польшчы распаўсюджваецца штам Дэльта

21.07.2021 08:14
За апошнія суткі зафіксавана ў Польшчы 194 выпадкі заражэння штамам Дэльта.
Waldemar Kraska
Waldemar KraskaFoto: Polskie Radio

- Па словах экспертаў, для абароны ад штама Дэльта патрэбны імунітэт на ўзроўні 85-90 адсоткаў насельніцтва, гэта значыць такая колькасць павінна быць прышчэплена, альбо прахварэўшых, – сказаў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska).

Згодна з дадзенымі, прадстаўленымі ў штодзённай справаздачы Міністэрства аховы здароўя, колькасць новых заражэнняў каранавірусам пачала павялічвацца. За апошнія суткі зафіксавана ў Польшчы 194 выпадкі заражэння штамам Дэльта.

Вальдэмар Краска адзначыў, што доля гэтай мутацыі зараз складае 54,5 працэнта.

- Даследаванні паказваюць, што прышчэпленыя значна лягчэй праходзяць хваробу, у тым ліку і заражэнне штамам Дэльта, – сказаў Краска і параіў не выязджаць за мяжу.

Міністр падкрэсліў, што большасць мутацый каранавіруса былі прывезены ў Польшчу з-за мяжы.

Штам Дельта гэта новая мутацыя, якая ўпершыню была выяўлена ў Індыі. На думку вірусолагаў, ён больш заразны, чым іншыя штамы.

яс