Беларуская Служба

Польшча лічыць, што Суд ЕЗ не мае права вырашаць аб існаванні ці не Дысцыплінарнай палату Вярхоўнага суда

21.07.2021 12:30
Прэс-сакратар урада заявіў, што Суд Еўразвязу цяпер выходзіць за рамкі абавязацельстваў па вынясенні прысудаў у галіне дагавораў ЕЗ.
Rzecznik rządu Piotr Mller
Rzecznik rządu Piotr MüllerPAP/Wojciech Olkuśnik

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер заявіў, што арганізацыя судовай сістэмы зʼяўляецца выключнай кампетэнцыяй дзяржаў-членаў Еўрапейскага Звязу. Мюлер гаварыў пра гэта ў кантэксце пастановы Суда Еўрапейскага Звязу, які загадаў Польшчы прыпыніць Дысцыплінарную палату Вярхоўнага суда.

Пётр Мюлер падкрэсліў, што не толькі Польшча сумняваецца ў паўнамоцтвах СЕЗ:

- Калі б мы паглядзелі на апошнія выракі Суда Еўрапейскага Звязу, напрыклад па пытанні часу працы ваенных у Францыі, ці па дадзеных, якія захоўваюць тэлекамунікацыйныя кампаніі, то мы ўбачым, што ўрад і французскія суды выказваюць пярэчанні адносна рашэнняў СЕЗ. У Іспаніі таксама Канстытуцыйны і Вярхоўны суды не згодныя з рашэннем Суда Еўрапейскага Звязу па пытанні імунітэта дэпутатаў з Каталоніі. То бок, з прысудамі СЕЗ нязгодная не толькі Польшча, але і іншыя краіны ЕЗ.

Пётр Мюлер заявіў, што Суд Еўразвязу цяпер выходзіць за рамкі абавязацельстваў па вынясенні прысудаў у галіне дагавораў ЕЗ. Ён дадаў, што далейшыя сумневы ў функцыях і рашэннях Суда могуць нанесці шкоду еўрапейскай інтэграцыі.
яс