Беларуская Служба

Польская гуманітарная дапамога сёння была дастаўлена ў Літву

22.07.2021 18:56
Гэта адказ Польшчы на патрэбу ў дапамозе, пра якую звярнулася Вільня ў рамках Механізма грамадзянскай абароны ЕЗ.
Польская гуманітарная дапамога сёння была дастаўлена ў ЛітвуPAP/Valdemar Doveiko

Гэта адказ Польшчы на патрэбу ў дапамозе, пра якую звярнулася Вільня ў рамках Механізма грамадзянскай абароны ЕЗ. Гэта звязана са значным наплывам нелегальных мігрантаў у Літву з Беларусі.
Кошт адпраўленых рэчаў складае каля 740 000 злотых (больш за 160 тыс. Еўра). Транспарт сярод іншага, уключае некалькі дзясяткаў намётаў, больш за тысячу коўдраў, шэсць генератараў электраэнергіі і сістэмы абагравання.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Літве Ганна Казлоўска-Слупэк адзначыла, што гэта толькі частка падтрымкі, што другі канвой, падрыхтаваны Міністэрствам нацыянальнай абароны, павінен прыбыць у Вільню заўтра.

- Польшча таксама аказвае дапамогу ў рамках агенцтва аховы мяжы ЕЗ Frontex. 30 дадатковых функцыянераў будуць дапамагаць Літве ахоўваць мяжу Літвы з Беларуссю. Таксама будзе прадастаўлена дадатковая патрульная машын. Мы сёння стаім плячо ў плячо не толькі як суседзі і партнёры, а таксама прыяцелі Літвы.

Улады Літвы лічаць, што за пераводам людзей праз літоўскую мяжу стаіць рэжым Лукашэнкі. Апошнімі суткамі літоўскія службы затрымалі 110 чалавек, якія спрабавалі незаконна прайсці мяжу.

Са студзеня ўжо затрымана больш за 2300 імігрантаў. Большасць з іх – грамадзяне краін Блізкага Усходу.

На працягу ўсяго 2020 года літоўскія службы затрымалі 81 чалавек, які нелегальна хацеў патрапіць у Літву.

яс