Беларуская Служба

Сейм прыняў закон аб рэканструкцыі палаца Сасаў

23.07.2021 16:23
Дэпутаты прынялі закон аб падрыхтоўцы і рэалізацыі інвестыцый у рэканструкцыю палаца Сасаў, палаца Брюля і камяніц на вуліцы Крулеўскай у Варшаве.
   .
Палац Сасаў у Варшаве. Public Domain

За прагаласавалі 234 дэпутаты, 173 былі супраць, 35 устрымаліся.

Гэта ініцыятыва прэзідэнта Анджэя Дуды. Згодна з праектам, каралеўскі палац Сасаў павінен стаць прасторай для культурных ініцыятыў ды ўстаноў, камяніца на вуліцы Крулеўскай стане сядзібай для ўправы Мазавецкага ваяводства, а палац Брюля - сядзібай Сената.

Першы палац у стылі барока на месцы пазнейшага палаца Сасаў быў пабудаваны пасля 1661 года. У першай палове 18 стагоддзя будынак набыты караль Аўгустам II Моцны з дынастыі Сасаў і зрабіў яго рэканструкцыю. Палац належаў каралям Саксоніі да 1816 года. Разбураны падчас лістападаўскага паўстання, пазней адноўлены і пашыраны.

У часы Другой польскай рэспубліцы ў палацы размяшчаўся Генеральны штаб Войска Польскага, у тым ліку Бюро шыфраў, дзе ў 1932 годзе польскія матэматыкі ўпершыню ўзламалі код Энігмы.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і капітуляцыі Варшавы Саксонскі палац быў заняты немцамі, якія ў снежні 1944 г., адступаючы са сталіцы, узарвалі яго. Захаваўся толькі фрагмент аркад з магілай Невядомага салдата, створанай у 1925 годзе.

Цяпер законапраект трапіць на разгляд у Сенат.

ПР/юл