Беларуская Служба

Гданьскі порт павялічыць прапускную здольнасць у тры разы

26.07.2021 17:56
Леташні вынік 100 мільёнаў тон перагружаных тон у польскіх партах умацаваў пазіцыю Польшчы ў марскім транспарце.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Глыбокаводны кантэйнерны тэрмінал Гданьск (DCT Gdańsk) пабудуе тэрмінал Baltic Hub 3 у Гданьскім заліве. Такім чынам кампанія павінна павялічыць прапускную здольнасць порта Гданьск на траціну. Інвестыцыі на суму 2 мільярды злотых павінны быць гатовыя ў 2024 годзе.

Намеснік міністра інфраструктуры Марэк Грубарчык падкрэсліў, што леташні вынік 100 мільёнаў тон, перагружаных у польскіх партах, умацаваў пазіцыю Польшчы ў марскім транспарце. Міністр дадаў, вынік гэтага года значна перавысіць 100 мільёнаў тон.

- Мы не спыняемся. Стварэнне вялікага хаба, а перад усім перанакіраванне грузавых патокаў у польскія парты – гэта выклік для нас. Мэта – 150 мільёнаў тон разгружаных тавараў. Гэта ўсё сёння становіцца рэальным.

Ужо цяпер порт у Гданьску з’яўляецца самым вялікім кантэйнерным хабам на балтыйскім моры і 15-м у Еўропе.

ав

У Вышаградскай групе абмеркавалі аднаўленне эканомік краін пасля пандэміі

19.07.2021 17:20
Польскі міністр прадставіў дзеянні, якія Польшча прадпрымае для падтрымкі Літвы ў сувязі з узмацненнем міграцыйнага ціску з боку Беларусі.