Беларуская Служба

У Польшчы павялічаць суму прыбытку, з якога не спаганяецца падатак

28.07.2021 15:12
Сума прыбытку, з якога не будзе спаганяецца падатак складзе 30 тысяч злотых у год (6530 еўра).
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemffoto/Shutterstock.com

Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Польшчы Тадэвуш Касціньскі сказаў, што ў выніку падатковай рэформы ў кішэнях палякаў застанецца нават 14 мільярдаў злотых (больш за 3 млрд еўра). Такое новаўвядзення з'яўлецца адным з элементаў урадавай праграмы «Польскі парадак».

Палітык удакладніў, што сума прыбытку, з якога не будзе спаганяецца падатак складзе 30 тысяч злотых у год (6530 еўра). Міністр падкрэсліў, што такое змяненне ўмацуе пачуццё сацыяльнай справядлівасці:

-Цяперашняя падаткавая сістэма несправядлівая. Тыя хто зарабляюць меней, плацяць болей падаткаў, чым тыя, хто зарабляе шмат. Такія змены павінны павысіць матывацыю да працы і жаданне дэклараваць прыбытак.

Падатковая рэформа таксама прадугледжвае павышэнне першага падатковага парога з 85 да 120 тысяч злотых у год. Да гэтага дадаюцца: выраўноўванне сацыяльна-медычнага ўнёску да ўзроўню 9% для ўсіх, а таксама ўшчыльненне падатковай сістэмы. Рэформай таксама павінны скарыстацца пенсіянеры – 2/3 з іх будуць вызваленыя ад падаходнага падатку.

Грамадскія кансультацыі па падатковай рэформе працягнуцца да 9 жніўня.

iar/эж

Бензін нават 8 злотых? Прычына - дырэктыва ЕС

17.07.2021 08:09
Новая энергетычная дырэктыва ЕС прынясе рэзкае павышэнне цэн на паліва і вугаль з 2023 года.

У Польшчы рыхтуюць змены падаткаў

27.07.2021 13:45
Урад абяцаў, што ў выніку гэтай рэформы карысці атрымаюць 18 млн палякаў з самага нізка падатковага парогу.