Беларуская Служба

Польшча запрапанавала Турцыі дапамогу ў тушэнні пажараў

05.08.2021 16:22
На працягу васьмі дзён турэцкія пажарныя тушаць лясныя пажары на паўднёвым узбярэжжы краіны. 
Пажары ў ТурцыіPAP/EPA/ALI BALLI

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў падчас размовы з кіраўніком турэцкай дыпламатыі Меўлюту Чавушоглу прапанаваў дапамагчы Польшчы ў ліквідацыі пажараў, якія абрынуліся на Турцыю.

«Я запэўніў пра нашую салідарнасць з турэцкай нацыяй у абліччы пажараў і прапанаваў дапамогу ад імя прэзідэнта Рэспублікі Польшча і ўрада Рэспублікі Польшча. Падрабязнасці дапамогі ўзгадняюцца», напісана ў паведамленні міністэрства ў Twitter.

На працягу васьмі дзён турэцкія пажарныя тушаць лясныя пажары на паўднёвым узбярэжжы краіны. Іх падтрымліваюць пажарныя падраздзяленні з Харватыі, Іспаніі, Украіны, Расіі, Азербайджана і Ірана, а дапамогу прапанавала таксама Грэцыя, з якой Турцыя абвастрыла дыпламатычныя адносіны.

Да гэтага часу стыхія забрала восем жыццяў, а сотні людзей атрымалі раненні.

ав

Паводка адкрыла нацысцкае сховішча з 1945 года

05.08.2021 14:15
Сховішча знаходзілася ў сцяне дома настаўніка гісторыі Себасцьяна Юрцэвеня з Хагена (Паўночны Рэйн-Вестфалія).