Беларуская Служба

Польскія байдарачніцы заваявалі алімпійскую бронзу

07.08.2021 09:19
Першае месца ўзяла Венгрыя, сярэбраны медаль заваявалі беларускі. 
Алімпійскія прызёры PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Бронзу для Польшчы на дыстанцыі 500 метраў у байдарках-чацвёрках заваявалі Караліна Найя, Ганна Пулаўска, Юстына Іскжыцкая і Гелена Вішнеўская.

Сярэбраны медаль заваявалі беларускі – Вольга Худзенка, Марына Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок.

Першае месца ўзяла Венгрыя.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа палякі ў агульнай складанасці заваявалі 13 медалёў – чатыры залатыя і сярэбраныя і пяць бронзавых. Беларусь – 6 медалёў (1,3,2).

ав