Беларуская Служба

У Варшаве адзначаюць Дзень памяці Старога горада

13.08.2021 10:29
Мерапрыемства цесна звязанае з 77-й гадавінай узарвання так званага танка-пасткі на вуліцы Кіліньскага.
 , a.
Стары горад, Варшавa.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=77878153

Сёння ў Варшаве адбудзецца святкаванне Дня памяці Старога горада. Мерапрыемства цесна звязанае з 77-й гадавінай узарвання так званага танка-пасткі на вуліцы Кіліньскага. У выніку выбуху загінула больш за трохсот жыхароў Варшавы, якія сабраліся ў гэтым месцы, каб паглядзець баявую машыну, якой кіравалі паўстанцы.

У 16.00 (паводле польскага часу) будуць ускладзены кветкі і запалены свечкі на месцах памяці ў Старым і Новым гарадах сталіцы. Галоўныя ўрачыстасці ля валуна ў памяць аб выбуху на вуліцы Кіліньскага, адбудуцца а 17.30. Адразу пасля іх запланаваны кароткі канцэрт Станіслава Сойкі.

У 19.00 у кафедральнай базіліцы Святога Яна Хрысціцеля адбудзецца імша па загінулых у Варшаўскім паўстанні.

аз