Беларуская Служба

У Польшчы пачалася чацвёртая хваля пандэміі каранавіруса

13.08.2021 15:28
Прэс-сакратар Мінздароўя: Колькасць інфекцый павялічваецца, прыкладна, на 20-30 працэнтаў у тыдзень.
   .
Тэст на наяўнасць каранавіруса.Photo:fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч(Wojciech Andrusiewicz) заявіў у эфіры TVP Info, што ў краіне ўжо фіксуецца чацвёртая хваля пандэміі каранавіруса. Ён звярнуў увагу, што за апошнія тыдні колькасць інфекцый павялічваецца прыкладна на 20-30 працэнтаў у тыдзень, і такая тэндэнцыя, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца:

- У Польшчы ўжо назіраецца чацвёртая хваля каранавіруса. Зараз яна раскручваецца. Сённяшні вынік росту захворванняў на ўзроўні 14% не павінен уводзіць нас у зман. Рост на ўзроўні 20-30% будзе ўтрымлівацца. Гэта, хутчэй тэндэнцыя бліжэйшых дзён.

За суткі ў Польшчы было пацверджана 196 новых выпадкаў каранавіруса. Памерлі 6 пацыентаў, хворых COVID-19, вылечыліся – 186.

аз