Беларуская Служба

Музей «Аўшвіц» абураны крыўднымі заявамі кіраўніка МЗС Ізраіля

15.08.2021 14:04
У інтэрв'ю польскаму парталу Onet.pl Яір Лапід абвінаваціў палякаў ва ўдзеле ў Халакосце.
Historyczna brama byłego niemieckiego obozu zagłady Auschwitz
Historyczna brama byłego niemieckiego obozu zagłady Auschwitzshutterstock/Liya_Blumesser

Музей «Аўшвіц» раскрытыкаў міністра замежных спраў Ізраіля Яіра Лапіда за яго заявы, у якіх абвінавачвае палякаў ва ўдзеле ў Халакосце. Музей параўнаў згаданыя выказванні да заяваў тых, хто адмаўляе Халакост.

Нагадваем, надоечы Лапід абвясціў у інтэрв’ю польскаму парталу Onet.pl, што «палякі супрацоўнічалі ў стварэнні і кіраванні канцлагерамі». «Палякі здавалі габрэяў немцам і такім чынам адпраўлялі іх на смерць», – сказаў кіраўнік МЗС Ізраіля. Ён таксама пераконваў, што нацысты невыпадкова стварылі свой цэнтр знішчэння ў Польшчы, бо ведалі, што польскі народ ім дапаможа.

Прадстаўнікі Музея «Аўшвіц» напісалі ў Твітары, што такая заява «вядомага ізраільскага палітыка таксама балючая, як выпадкі адмаўлення Халакосту».

«Выкарыстанне Халакосту ў якасці палітычнай гульні – гэта здзек над ахвярамі», – дадалі яны.

IAR/аз