Беларуская Служба

Падчас аўкцыёну Pride of Poland былі прададзеныя коні амаль за 1,6 мільёна еўра

17.08.2021 11:32
Аўкцыён Pride of Poland адбыўся ў нядзелю. Сярэдні кошт каня склаў 100 000 еўра.
     Pride of Poland.
Кабыла «Пустынная ноч» падчас аўкцыёна Pride of Poland.PAP/Wojtek Jargiło

Падчас 52-га аўкцыёну Pride of Poland у Янаве Падляшскім былі прададзеныя 14 коней арабскай пароды за агульную суму амаль за 1 мільён 600 тысяч еўра. Падсумоўваючы сёлетні аўкцыён міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх рэгіёнаў Гжэгаж Пуда (Grzegorz Puda) падкрэсліў, што гадоўля коней арабскай пароды ў Польшчы знаходзіцца на вельмі высокім узроўні:

- Мы самі не чакалі настолькі выдатных вынікаў. Конегадоўцы кажуць, што аўкцыён быў на найвышэйшым узроўні. Можна падсумаваць, што Польшча адна з важнейшых кропак на мапе гадоўлі арабскіх коней у свеце.

Нагадваем, аўкцыён Pride of Poland адбыўся ў нядзелю. Сярэдні кошт каня склаў 100 000 еўра. Самую высокую цану – па 450 000 еўра – заплацілі новыя ўладальнікі за коні з конезавода ў Міхалаве.

IAR/аз

На Падляшшы пачынаецца Нацыянальная выстава коней арабскай пароды

13.08.2021 08:31
Свята коней арабскай пароды ў Янаве Падляскім завершыцца ў панядзелак, 16 жніўня.