Дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Марэк Сускі(Marek Suski) лічыць, што Ізраіль хоча ў Польшчы грошай з тое, у чым палякі не былі вінаватымі. Госць Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё пракаментаваў рэакцыю Ізраіля на падпісанне прэзідэнтам Польшчы папраўкі ў Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс.
- Гэта былі грамадзяне Польшчы. Адныя з іх заяўлялі польскае, іншы габрэйскае паходжанне, але ўсе былі палякамі. Чаму тады мы павінны плаціць нейкім міжнародным арганізацыям за забітых немцамі польскіх грамадзянаў. Гэта абсурд.
Папраўка ў Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс была апублікаваная ў дзяржаўным выданні. Паводле яе, любое адміністрацыйнае рашэнне, датычнае справы аб нацыяналізацыі не можа быць адмененае, калі з моманту яго вынясення прайшло 30 гадоў.
Папраўку падпісаў у суботу прэзідэнт Анджэй Дуда. Прэм'ер Матэвуш Маравецкі тлумачыў, што папраўка, якая тычыцца вяртання нацыяналізаванай маёмасці, у тым ліку нерухомай, служыць прадухіленню бясконцых прэтэнзій і злоўжыванняў.
Паводле Ізраіля, змена абмяжуе магчымасць вяртання маёмасці тым, хто перажыў Халакост або чыя маёмасць была канфіскаваная ў часы камунізму ў Польшчы. Польскі бок падкрэслівае, што польскія законы надалей даюць магчымасць былым уласнікам хадайнічаць за кампенсацыю.
IAR/аз