Беларуская Служба

Польскія гуманітарныя арганізацыі арганізоўваюць дапамогу Афганістану

20.08.2021 19:27
Перамога талібаў і захоп імі ўлады прычыніліся да спынення многіх міжнародных праграмаў дапамогі ў краіне.
     .
Польскія гуманітарныя арганізацыі арганізоўваюць дапамогу Афганістану. Foto: PAP/EPA/STRINGER

Польская гуманітарная акцыя, Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі і Польская медыцынская місія пачалі збіраць грошы на на дапамогу Афганістану. Перамога талібаў і захоп імі ўлады ў краіне прычыніліся да росту колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і абмежавання магчымасцяў ейнага аказання, паведаміла Дарота Задрога(Dorota Zadroga) з Польскай медыцынскай місіі:

-Былі прыпыненыя пастаўкі гуманітарнай дапамогі, у першыню чаргу міжнароднай. Чарговыя арганізацыі пакідаюць Афганістан, асцерагаючыся помсты талібаў. Бліскучыя палітычныя змены і хаос прычыніліся да спынення праграмаў дапамогі, якія дзейнічалі ў краіне многія гады.

У сваю чаргу Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі пачаў збор сродкаў для афганскіх бежанцаў на мяжы паміж Афганістанам і Таджыкістанам. Першай арганізацыяй, якая пачала збіраць грошы для афганцаў была Польская гуманітарная акцыя, якая ўсталявала кантакт з адной з арганізацый на месцы.

Знясілены чатырма дзесяцігоддзямі войнаў Афганістан шматлікія гады заставаўся адной з самых бедных краін свету. Наступленне талібаў выклікала хвалю ўнутранай і знешняй міграцыі ў краіне.

IAR/аз