Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена больш за 100 выпадкаў заражэння каранавірусам

23.08.2021 12:36
Станам на 23 жніўня, у Польшчы пацверджаны 2 млн 886 тыс. выпадкаў заражэння.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshutterstock.com/TomaszKudala

23 жніўня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 107 новых выпадках заражэння каранавірусам. У ведамстве таксама паведамілі, што за мінулыя суткі ад гэтай хваробы ніхто не памёр.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана на поўдні Польшчы – у Сілезскім ваяводстве. За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена амаль 22,5 тыс. тэстаў на наяўнасць каранаівруса.

Агулам, станам на 23 жніўня, у Польшчы пацверджаны 2 млн 886 тыс. выпадкаў заражэння. Ад каранавіруса памерлі 75 316 жыхароў Польшчы.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Палякам яшчэ далёка да калектыўнага імунітэта

20.08.2021 07:31
Пакуль у Польшчы прышчэпленыя менш за 50% жыхароў.