Беларуская Служба

Польшча на пятым месцы ў ЕС па росце прамысловай вытворчасці

25.08.2021 08:31
Краіна заняла таксама другое месца па росце інфляцыі сярод краін ЕС і ЕАСГ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені прамысловая вытворчасць у Еўрасаюзе склала на 10,5% больш, чым у аналагічным месяцы мінулага года, а ў зоне еўра згаданы рост склаў 9,7%. Павелічэнне вытворчасці ў Польшчы склала 18,5% і з'яўляецца пятым па велічыні ў Еўрасаюзе, гаворыцца ў справаздачы Польскага фонду развіцця. Паводле яе, найбольшы рост прамысловай вытворчасці фіксаваўся ў Бельгіі – на 23,2%.

Паводле аналітыкаў, толькі ў трох краінах – Латвіі, Венгрыі і Швецыі – у чэрвені беспрацоўе павялічылася ў параўнанні з траўнем. У Польшчы беспрацоўе знізілася з 3,8% у траўні да 3,6 % у чэрвені. Найменшы працэнт беспрацоўных зафіксаваны ў Чэхіі (2,8%), Нарвегіі (2,9%) і Швейцарыі (3,1%).

«У ліпені дынаміка коштаў у Польшчы пасля двух месяцаў запаволення тэмпаў паскорылася ў параўнанні з папярэднім месяцам і заняла другое месца сярод краін ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ), складаючы 4,7%. Самы высокі ўзровень інфляцыі быў зафіксаваны ў Эстоніі – 4,9%.

У ліпені ні у воднай краіне не было дэфляцыі. У 19 краінах ( тым ліку ў ЕС і зоне еўра ў цэлым) рост цэн паскорыўся ў параўнанні з папярэднім месяцам.

PAP/аз