Беларуская Служба

Улады Польшчы шукаюць бацькоў 13-гадовага афганца

24.08.2021 15:51
 Агулам Польшча ўжо эвакуявала з Афганістана каля 750 чалавек.
13-
13-ці гадовы ФавадКрыніца: https://twitter.com/michaldworczyk

Польскія ўлады шукаюць сям'ю 13-гадовага Фавада з Кабула. Хлопчык знаходзіцца пад наглядам палякаў, якія ладзяць эвакуацыю з захопленага талібамі Афганістана. 13-гадовы хлопец згубіўся пры спробе ўцёкаў з афганскай сталіцы. Па дапамогу ў пошуках звярнуўся кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык.

«Фавад падчас спробы эвакуацыі страціў сваю сямʼю. Ён быў выратаваны ў надзвычай складаных умовах польскімі салдатамі. З нядзелі яны спрабуюць знайсці яго блізкіх. Інфармацыя была перададзена ў няўрадавыя арганізацыі», – напісаў у Twitter Міхал Дворчык.

Сітуацыя вакол абложанага афганцамі аэрапорта ў Кабуле вельмі складаная, там пануе хаос. Тысячы людзей спрабуюць пранікнуць у ваенныя самалёты, на якіх ладзіцца эвакуацыя. Раніцай у Варшаве прызямліўся яшчэ адзін самалёт з людзьмі, эвакуяванымі з Кабула. На борце знаходзіліся 116 чалавек, у тым ліку 37 дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Агулам Польшча ўжо эвакуявала з Афганістана каля 750 чалавек.

iar/эж


Прэм’ер Маравецкі: Польшча будзе адказваць за эвакуацыю трохсот грамадзян Афганістана

20.08.2021 14:31
Кіраўнік польскага ўрада паразмаўляў па гэтай справе з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

З Афганістану ў Польшчу прыляцеў ужо пяты самалёт з уцекачамі

21.08.2021 11:04
 Польшча павінна дапамагчы ў эвакуацыі каля 300 чалавек.

Польшча працягвае эвакуацыю з Афганістану

22.08.2021 07:55
Польскі ўрад абяцаў дапамагчы эвакуіраваць каля 300 чалавек.