Беларуская Служба

Мінздароўя: Вакцынацыя – гэта спосаб пазбегнуць магчымых абмежаванняў

25.08.2021 18:32
Міністэрства папярэджвае, што больш жорсткія санітарна-эпідэмічныя абмежаванні могуць закрануць рэгіёнаў з нізкім узроўнем вакцынацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: 89stocker/Shutterstock

Масавая вакцынацыя – адзіны эфектыўны спосаб прадухілення санітарных абмежаванняў, лічыць намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska), які заахвочвае палякаў прывівацца супраць COVID-19.

Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё паясніў, што магчымае ўвядзенне абмежаванняў у асобных рэгіёнах краіны будзе вынікам рэзкага павелічэння колькасці выпадкаў новых інфекцый:

- Рэгіёны, дзе ўзровень вакцынацыі найменшы – гэта патэнцыйныя рэгіёны, дзе будуць уведзеныя абмежаванні, таму што там інфекцый будзе найбольш.

У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 18,5 мільёна чалавек. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што 9 з 10 чалавек, шпіталізаваных з-за каранавіруса, гэта асобы, якія не былі прывітыя.

IAR/аз