Польскія памежнікі затрымалі іншаземцаў, якія займаюцца кантрабандай людзей
Памежнікі паведамілі, што толькі ў жніўні затрымалі 20 кантрабандыстаў – грамадзян Грузіі, Ірака і Балгарыі.
Польскія памежнікі затрымалі іншаземцаў, якія займаюцца кантрабандай людзей.PAP/Artur Reszko
Учора функцыянеры польскай Памежнай службы затрымалі чарговых кантрабандыстаў, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы. Гаворка ідзе пра дваіх грамадзян Таджыкістана, паведамляе ў Твітары Памежная служба.
Памежнікі паведамілі, што толькі ў жніўні затрымалі 20 такіх чалавек – грамадзян Грузіі, Ірака і Балгарыі.
IAR/аз