Амерыканскі канцэрн PepsiCo пабудуе ля Сьроды Слёнскай горада на паўднёвым захадзе Польшчы завод. Паводле кіраўніка польскага ўраду Матэвуша Маравецкага, які ўдзельнічаў у цырымоніі закладкі краевугольнага каменя пад будаўніцтва завода, гэта доказ даверу амерыканскіх інвестараў да Польшчы.
Прэм’ер пераконвае, што польскія вытворцы прадуктаў харчавання таксама выйграюць ад амерыканскай інвестыцыі:
- Дадатковы козыр – гэта карысць для мясцовых фермераў, якія змогуць прадаваць свае плады ў гэты завод, які ўзнікне ля Сьроды Слёнскай. Гэта станоўчая навіна не толькі для фермераў, але таксама польскіх вытворцаў і падрадчыкаў.
На заводзе будуць вырабляць чыпсы. Кампанія плануе інвеставаць амаль 87,5 мільярда долараў, а інвестыцыя павінна быць завершаная да канца наступнага года. Тады пачнецца набор супрацоўнікаў. PepsiCo прысутнічае на польскім рынку з 1991 года і працаўладкоўвае больш за 3 000 чалавек.
IAR/аз