Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю патрэбна агароджа

27.08.2021 09:45
Польскія ўлады гатовыя выкарыстаць усе тэхнічныя сродкі, каб ушчыльніць мяжу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/VALDA KALNINA

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў у эфіры Польскага радыё, што на мяжы з Беларуссю патрэбна агароджа. Ён звярнуў увагу на тое, што кожны дзень здзяйсняюцца спробы перасячэння мяжы.

«У такой сітуацыі для аховы мяжы трэба выкарыстоўваць усе тэхнічныя метады», - сказаў Мацей Вонсік. Ён дадаў, што таксама выдзяляюцца грошы на набыццё новых прылад, якія дапамогуць ахоўваць мяжу.

Памежная служба ўчора зафіксавала 55 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Былі затрыманыя два чалавекі з Іраку. Астатнія спробы былі прадухілены.

З пачатку жніўня замежнікі спрабавалі 3059 разоў перасекчы беларуска-польскі ўчастак мяжы. Памежная служба прадухіліла больш за 1300 такіх спроб, каля 750 замежнікаў былі затрыманыя. Іх змясцілі ў цэнтры для бежанцаў.

На думку польскіх уладаў, павелічэнне колькасці людзей, якія спрабуюць нелегальна ўехаць у нашу краіну, - гэта вынік арганізаванай акцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

PR24&IAR/юл