Інфармацыю паведаміла Дагмара Яраслаўска з Аперацыйнага цэнтра Міністэрства нацыянальнай абароны. Жаўнераў прывітаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
Эвакуацыяй палякаў ды афганскіх супрацоўнікаў Польшчы ды іншых краін НАТА з Афганістан займаўся Польскі вайсковы кантынгент у складзе 100 чалавек, створаны па рашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды.
У чацвер польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што Польшча завяршае эвакуацыйную акцыю з Афганістана.
Эвакуацыя, якую ладзілі польскія службы, ажыццяўлялася ваеннымі самалётамі з Кабула ва Узбекістан, адкуль эвакуіраваных дастаўлялі ў Польшчу грамадзянскімі самалётамі кампаніі «LOT».
Першы самалёт з эвакуіраванымі прызямліўся ў Варшаве ў сераду 18 жніўня. У выніку аперацыі шэсць грамадзян Польшчы, якія звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў, і некалькі сотняў афганскіх супрацоўнікаў польскіх службаў былі эвакуіраваны.
Польшча таксама эвакуіравала супрацоўнікаў саюзных дзяржаў і міжнародных інстытутаў, у тым ліку супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду.
ПР/юл