Беларуская Служба

Poczta Polska аднаўляе дастаўку пасылак у іншыя краіны

27.08.2021 13:36
Цяпер можна пераслаць лісты і пасылкі прыярытэтам у Бахрэйн і Аман і карыстацца кур'ерскай службай EMS у Бельгію, Катар, Турцыю ды ААЭ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Thomas B. from Pixabay/CC0

З пятніцы Poczta Polska аднаўляе абслугоўванне замежных пасылак і лістоў пасля перашкод, выкліканых пандэміяй, паведаміла кампанія. Спіс краін, на якія распаўсюджваецца новыя правілі, быў пашыраны ў чацвёрты раз з пачатку ліпеня гэтага года.

З пятніцы кампанія аднаўляе магчымасць адпраўкі лістоў (звычайных і заказных) і прыярытэтных паштовых пасылак у Бахрэйн і Аман, таксама выкарыстання кур'ерскай дастаўку EMS у Бельгію, Катар, Турцыю і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Раней у ліпені аператар пашырыў дастаўку карэспандэнцыі ў Кітай, Ізраіль, Японію, Калумбію, Вялікабрытанію, Алжыр, Нігерыю, Перу, Руанду і В'етнам.

Пасля апошніх змен колькасць краін і тэрыторый, у якія можна адпраўляць лісты, павялічваецца да 100, а прыярытэтных пасылак - да 79. Поўны пералік даступных краін і тэрыторый выкладзены на сайце кампаніі.

РАР/юл