Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюцца да будаўніцтва новага аэрапорта

27.08.2021 15:45
У 2023 годзе пачнецца будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by ysn Benz from Pixabay/CC0

Пра гэта Польскаму радыё распавёў намеснік міністра інфраструктуры Марцін Гарала, паўнамоцны ўрад па будаўніцтве новага аэрапорта.Чыноўнік нагадаў, што гэтая дата адпавядае прынятаму графіку, які захоўваецца.

- На дадзены момант усё паказвае на тое, што мы зможам пачаць фізічнае будаўніцтва першых элементаў інфраструктуры аэрапорта ў 2023 годзе. Адначасова пачнуцца працы на першых участках хуткаснай чыгункі, звязаных з ЦКП, у тым ліку на ўчастку Варшава-Лодзь.

Намеснік міністра Марцін Гарала распавёў, што завяршаюцца геадэзічныя працы па размежаванні аэрапорта ў Баранаве і дакладнага размяшчэння яго аб'ектаў.

ПР/юл