Беларуская Служба

290 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі выяўлена ў Польшчы за апошнія суткі

28.08.2021 11:49
Пяць чалавек памерлі.
Вакцынацыя вучняў у Варшавефота: PAP/Paweł Supernak

У Польшчы за апошнія 24 гадзіны было зарэгістравана 290 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пяць чалавек памерлі. Напярэдадні было праведзена 42 825 тэстаў на вірус. Найбольшая колькасць новых інфекцыяў выяўлена ў наступных ваяводствах: Мазавецкае – 51, Слёнскае – 33 і Малапольскае – 32, найменш у Вармінска-Мазурскім – 5, а 11 выпадкаў – гэта дадзеныя без указання адрасу. Колькасць выздаравелых з учарашняга дня павялічылася на 73.

Усяго ў Польшчы 2 мільёны 656 тысяч 708 чалавек перанеслі каранавірус. З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 2 мільёны 888 тысяч 28 каранавірусных інфекцый. Памерлі 75 тыс 340 інфікаваных.

нг