Беларуская Служба

130 нелегальных мігрантаў спрабавала перайсці праз мяжу з Беларусі ў Польшчу

28.08.2021 12:46
Акрамя 40 затрыманых, яшчэ 90 не змаглі перайсці мяжу, іх польскія пагранічнікі адправілі назад.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі польскія памежнікі затрымалі 40 замежнікаў падчас спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, сярод затрыманых 14 грамадзян Сірыі, якіх чакаў каля мяжы іх суайчыннік са шведскім відам на жыхарства.

Такую інфармацыю паведаміла памежная служба ў Twitter. Учора было 130 незаконных спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы. Акрамя 40 затрыманых, яшчэ 90 не змаглі перайсці мяжу, іх польскія пагранічнікі адправілі назад.

IAR/нг