Беларуская Служба

Польскія пажарнікі вяртаюцца заўтра з Грэцыі дадому

28.08.2021 15:28
Яны дапамагалі тушыць агонь, між іншым, на востраве Эвія.
Polscy strażacy w Grecji
Polscy strażacy w GrecjiKpt. Piotr Zwarycz/Zespół Prasowy KG PSP

Польскія пажарныя з Дзяржаўнай пажарнай службы завяршаюць сваю місію ў Грэцыі. «Заўтра раніцай, мы плануем адпраўляцца ў дарогу назад з цэлай калонай транспартных сродкаў», – паведамілі яны ў Facebook. Сёння на аперацыйнай базе сабрана тэхніка і гатовы транспарт.

Учора базу польскіх пажарных наведалі міністр па пытаннях абароны грамадзян і галоўны сакратар па грамадзянскай абароне, галоўны камендант пажарнай аховы Грэцыі і аташэ пасольства Рэспублікі Польшча ў Грэцыі. Падчас візіту польскія пажарныя атрымалі падзяку за гашэнне пажараў. Міністр уручыў памятныя знакі галоўнакамандуючаму Дзяржаўнай пажарнай службы, а таксама камандзіру і намесніку камандзіра GFFFV (Ground Forest Fire Fighting using Vehicles) Польшчы.

Грэцыя пацярпела ад самых магутных пажараў за апошнія гады. На дапамогу краіне 7 жніўня адправіліся польскія пажарныя. Яны тушылі агонь, між іншым, на востраве Эвія. Потым іх перагрупавалі ў Афіны, дзе буйныя пажары пагражалі бліжэйшым гарадам. Пажарным удалося, між іншым, прадухіліць распаўсюджванне агню на горад Вілія.

IAR/нг