У Польшчы за апошнія суткі былі зарэгістраваныя 204 новыя каранавірусныя інфекцыі. Вылечыліся 208 чалавек. Найбольш новых інфекцый былі зафіксаваныя ў Мазавецкім ваяводстве – 33 выпадкі, а найменшая ў Вармінска-Мазурскім – 3.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у цяперашні час у шпіталях з-за COVID-19 знаходзяцца 403 чалавекі. 57 – падключаныя да апаратаў ШВЛ.
Да гэтага часу ў Польшчы пацверджана 2 мільёны 888 тысяч 231 выпадак каранавіруснай інфекцыі. У выніку COVID-19 памерлі 75 тысяч 340 чалавек, а 2 мільёны 656 тысяч 855 чалавек вылечыліся.
IAR/аз