Беларуская Служба

Сярэдняя працягласць жыцця ў Польшчы на 3 гады карацейшая, чым у ЕС

29.08.2021 18:34
У постсацыялістычных краінах людзі жывуць карацей, чым у Заходняй Еўропе.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock

Сярэдняя працягласць жыцця ў Польшчы на 3 гады карацейшая, чым у сярэднім па ЕС, сказаў эксперт у галіне аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук Якуб Герчыньскі. Ва ўсіх постсацыялістычных краінах людзі жывуць карацей, чым у Заходняй Еўропе. Толькі чэхі набліжаюцца да сярэдняга па ЕС узроўню.

Пра гэта эксперт расказаў пра гэта падчас XI летняй Анкалагічнай акадэміі для журналістаў. Ён спаслаўся на дадзеныя Еўрастата за 2020 год. Паводле іх, сярэдні паказчык працягласці жыцця ў Польшчы па-ранейшаму на тры гады меншы, чым у Еўрапейскім Саюзе. Летась ён складаў 77,8 года, у той час як у ЕС гэта 80,9 года.

Найдаўжэй жывуць іспанцы (83,4 года), італьянцы (83,1), французы (82,7) і нарвежцы (82,7). У гэтым плане палякі займаюць адно з апошніх месцаў у ЕС. За імі славакі (77,3), венгры (76), літоўцы (75,8), румыны (75,3), латышы (74,9) і балгары (74,8).У сваю чаргу палякаў апярэджваюць харваты (78), эстонцы (78,4) і Чэхі (79,1).

«Існуе выразны падзел на постсацыялістычныя краіны і іншыя краіны ЕС. Ва ўсіх постсацыялістычных краінах жыццё ўсё яшчэ карацейшае, чым у Заходняй Еўропе. Толькі чэхі набліжаюцца да сярэдняга ўзроўню па ўсім Еўрапейскім Саюзе», – пракаментаваў Якуб Герчыньскі.

Ён звярнуў увагу, што ў Польшчы па-ранейшаму існуе вялікая розніца ў працягласці жыцця жанчын і мужчын. Польскія жанчыны жывуць амаль на 8 гадоў даўжэй, чым мужчыны, у той час як сярэдняя па ЕС – гэта 5,2 года.
Полькі жывуць у сярэднім 82 гады, а мужчыны – 74. На працягу многіх гадоў асноўнымі прычынамі смерці ў Польшчы з’яўляюцца сардэчна-сас дзістыя захворванні і рак.

«Польская нацыя вымірае», – сказаў доктар Якуб Герчыньскі. Ён прывёў прагнозы, паводле якіх, калі нічога не зменіцца, у 2100 годзе можа быць толькі 27 мільёнаў палякаў.

PAP/аз