«Мы дзякуем Польшчу за падтрымку. Найбольшую дапамогу атрымліваем ад вашай краіны», – сказала актывістка і былая кіраўнічка Беларускага ПЭН-клуба Таццяна Нядбай падчас мерапрыемства «Кампус Польшча будучыні », якое ў Ольштыне зладзіў апазіцыйны «Рух Польская Супольнасць» (Ruch Wspólnota Polska), лірадам якога з’яўляецца мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. У сваю чаргу член Каардынацыйнай рады Беларусі Вольга Кавалькова, прызнала, што спосаб беларускай апазіцыі змагацца з рэжымам Лукашэнкі – пераканаць людзей з сілавых ведамстваў да сваіх аргументаў.
Сітуацыя ў Беларусі падымалася падчас панэля пад загалоўкам: «Як абараняць каштоўнасці Еўропы?». Першапачаткова ўдзельнічаць мерапрыемстве ў Ольштыне павінна была таксама Святлана Ціханоўская, але канчаткова яна запісала толькі свой відэазварот на англійскай мове, які прагучаў падчас дыскусіі. Ціханоўская падкрэсліла ў ім, што ганарыцца беларускім грамадствам, якое «не перастае марыць аб новай дэмакратычнай Беларусі». Яна таксама падкрэсліла, што Беларусі сёння неабходная еўрапейская салідарнасць.
Адказваючы на пытанне, якім чынам 2020 год змяніў беларусаў Вольга Кавалькова, падкрэсліла, што пасля 26 гадоў беларускае грамадства канчаткова зразумела, што мае права самастойна прымаць рашэнні. Паводле яе, у 2020 годзе пачалася новая старонка ў гісторыі Беларусі, якая прынясе свой плён, гэтак жа, як у Польшчы наступствам «Салідарнасці» стаў 1989 год.
У сваю чаргу Таццяна Нядбай падкрэсліла, што мэтай беларусаў былі толькі свабодныя выбары, а ў выніку зараз у Беларусі больш за 600 палітвязняў.
PAP/аз