Памяшканне ў цэнтры гораду на патрэбы беларускіх журналістаў, якія па палітычных прычынах з'ехалі са сваёй краіны, перадала ўправа гораду Беластоку. Там знойдуць месца для працы між іншым журналісты з Гродна, Мінску і Магілёва. На думку віцэ мэра Збігнева Нікітаровіча, Беласток – гэта асабліва добрае месца для аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці Белраусі:
- Лічу, што гэта таксама інвестыцыя беластоцкага мясцовага самакіравання і наагул Польшчы ў добрыя адносіны з дэмакратычнай Беларуссю ў будучыні. Усе добра ведаем што цяпер там адбываецца. А нам патрэбны дэмакратычны, прадбачны і адказны сусед.
Ганна Ягорава з Асацыяцыі «Аб’яднаныя Масмедыі», якая нядаўна прыехала ў Польшчу, падкрэліла, што адчуванне падтрымкі для рэпрэсаваных беларускіх журналістаў вельмі важнае.
Пакуль гарадская ўправа Беластоку перадала памяшканне беларускім журналістам на адзін год, але з магчымасцю перадоўжыць арэнду, калі ў будучыні будзе такая неабходнасць.
Яраслаў Іванюк