У аўторак намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы сустрэўся з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай, яе мужам і беларускім апазіцыянерам Паўлам Латушкам. Марцін Пшыдач паведаміў, што гаворка ішла, між іншым, аб далейшай спартыўнай кар'еры Ціманоўскай.
«Я пажадаў спадарыні Крысціне шматлікіх спартыўных поспехаў. Польшча будзе падтрымліваць ейныя амбіцыі», – напісаў Пшыдач у Твітары.
1 жніўня Крысціна Ціманоўская з-за крытыкі спартыўных чыноўнікаў сваёй краіны была знята з удзелу ў Алімпіядзе ў Токіа. Дзякуючы неадкладнай рэакцыі пасольства Польшчы яна атрымала гуманітарную візу і 5 жніўня прыляцела ў Варшаву.
У сярэдзіне жніўня беларуская лёгкаатлетка паведаміла, што плануе выступаць у польскіх колерах. « Я вырашыла застацца ў Польшчы», – сказала яна ў інтэрвʼю расійскаму тэлебачанню РБК.
Раней Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту пазнаёміла спартсменку з магчымасцямі працягу спартыўнай карʼеры ў Польшчы. Потым яна далучылася да спартыўнай групы Orlen, якая абʼядноўвае лепшых гульцоў, у тым ліку алімпійскіх прызёраў з Токіа.
PAP/аз
На здымку Крысціна Ціманоўская і старшыня PKN Orlen Данiэль Абайтэк.