У Велюні (Wieluń) гарадку ў цэнтральнай Польшчы, у 4.40 пачаліся ўрачыстасці з нагоды 82-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. На згаданы гарадок немцы скінулі першыя бомбы ў 6-гадовай вайне. На цырымоніі прысутнічаў прэзідэнт Анджэй Дуда, які сказаў, што ў Велюні пачалася вайна, якая адрознівалася ад іншых. Нямецкія пілоты ведалі, што нападаюць на мірных жыхароў, - падкрэсліў Анджэй Дуда:
- Яны не маглі памыліцца. Гэта быў тэракт. Гэта не была звычайная вайна. Яна з самага пачатку парушала ўсе ваенныя правілы.
У гадзіну налёту прагучалі сірэны, а цырымонія пачалася з 12 гукаў звoна «Памяці і папярэджання». На ўрачыстасці ў Велюні прысутнічала таксама эстафета памяці. Бегуны прыбылі туды з Польскай Новай Вёскі пад Аполем, адсюль 1 верасня 1939 года стартавалі 29 нямецкіх бамбавікоў, якія скінулі бомбы на Велюнь.
Прэзідэнт Анджэй Дуда таксама ўсклаў кветкі да помнікаў у памяць аб разбураным шпіталі і сінагозе.
У выніку нямецкіх авіяўдараў загінулі некалькі соцень мірных жыхароў. Яны былі першымі ахвярамі вайны, якая за 6 гадоў забрала жыцці больш чым 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.
IAR/аз