Беларуская Служба

Вучні ў Польшчы пачынаюць новы школьны год у стацыянарным рэжыме

01.09.2021 12:29
Міністэрства адукацыі пакуль не бярэ пад увагу вяртання да дыстанцыйнага навучання.
      .
Вучні ў Польшчы пачынаюць новы школьны год.PAP/Darek Delmanowicz

Пасля двухмесячных вакацыяў сёння вучні ў Польшчы пачынаюць новы навучальны год. Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) заявіў, што школы будуць працаваць у адпаведнасці з правіламі да пандэміі, то бок стацыянарна.
«Каб мінімізаваць рызыку заражэння каранавірусам, школы атрымаюць сродкі індывідуальнай абароны», – сказаў міністр.

Школы таксама атрымаюць навучальныя матэрыялы і планы ўрокаў па прафілактыцы інфекцый. З пачатку года таксама будуць праводзіцца ўрокі па заахвочванні да вакцынацыі.

Пшэмыслаў Чарнэк заявіў, што пакуль вяртанне да дыстанцыйнага навучання не разглядаецца:

-Дзеці не з'яўляюцца самай вялікай крыніцай інфекцый. Яны адказваюць прыкладна за 4% інфекцый. У большай ступені – гэта дарослыя заражаюць дзяцей, чым дзеці дарослых, таму я не баюся вяртання вучняў у школы.

У школах будуць працягваць дзейнічаць правілы санітарнага рэжыму. Вучні будуць насіць маскі ў агульных памяшканнях школы, напрыклад на калідорах.

IAR/аз