Аўтар справаздачы аб стратах нанесеных Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны, дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Аркадыюш Мулярчык (Arkadiusz Mularczyk) лічыць, што ў краіне дастаткова палітычнай волі размаўляць з Германіяй аб ваенных рэпарацыях.
Палітык дадаў у TVP Info, як прэзідэнт Анджэй Дуда, так і прэм'ер Матэвуш Маравецкі ўзнімалі гэтае пытанне на афіцыйных перамовах з Германіяй, але Берлін лічыць, што справа вырашаная:
-Кожную інфармацыю, датычную ваенных рэпарацыяў, падымалі замежныя СМІ. Пра гэта гаворка ішла ў Еўропе, Амерыцы, Афрыцы. Таму я перакананы, што калі згаданая тэма будзе сур’ёзна закранацца ў міжурадавых адносінах, то немцы будуць схільныя да пэўных перамоваў. Паводле апытанняў, больш за 60% палякаў падтрымліваюць патрабаванне рэпарацый, тым больш, што Германія занялася справай кампенсацыяў для Намібіі за каланіяльныя злачынствы з пачатку XX стагоддзя.
У сваім дакладзе палітык ацаніў страты нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны ў больш за 850 мільярдаў долараў.
IAR/аз
На здымку падарваны немцамі Саксонскі палац у Варшаве.