Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі прынялі ўдзел у адкрыцці Цэнтра польскага фальклору «Каролін» у палацы ў Атрэмбусах(Otrębusy) у Мазавецкім ваяводстве. З 1948 года – палац з’яўляецца сядзібай вядомага дзяржаўнага ансамбля песні і танца «Mazowsze». Падчас цырымоніі прэзідэнт Анджэй Дуда нагадаў пра ролю легендарнага калектыву ў прасоўванні польскай традыцыі і культуры:
- Усюды там, куды прыязджае ансамбль «Mazowsze» і выступае ў гэтай прыгожай народнай вопратцы з розных рэгіёнаў краіны – захапляе. Ён з’яўляецца лепшым амбасадарам нашай краіны – багатай традыцыі польскай культуры і дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што «Mazowsze» з'яўляецца выдатным амбасадарам польскай традыцыі і фальклору, а цэнтр у Атрэмбусах павінен стаць месцам, якое пакажа польскую нацыянальную культуру ў яе рэгіянальных варыянтах.
Заўтра ў Цэнтры польскага фальклору пачнецца Сямейны пікнік з ансамблям «Mazowsze», падчас якога будуць арганізаваны танцавальныя майстэрні і сустрэчы з артыстамі, звязанымі з польскім фальклорам.
Можна будзе таксама паслухаць лекцыі выдатных падарожнікаў і наведаць кірмаш народных мастакоў.
IAR/аз