Амерыканская скульптарка польскага паходжання Урсула фон Рыдынгсвард(Ursula Von Rydingsvard) атрымала Залаты медаль Gloria Artis – найвышэйшую польскую ўзнагароду ў галіне культуры за выдатныя дасягненні. Урсула фон Рыдынгсвард – дачка палякаў, дэпартаваных у Германію падчас Другой сусветнай вайны. Калі Урсуле было 8 гадоў, бацькі з'ехалі з ёй у ЗША, дзе яна да гэтага часу жыве і працуе.
Намеснік прэмʼера, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Гліньскі(Piotr Gliński), які ўручыў медаль скульптарцы, падзякаваў ёй за памяць пра Польшчу:
- Нягледзячы на тое, што гэта ЗША сталі Вашым домам і там Вы дамагліся поспеху, то Вы пастаянна падкрэсліваеце сваё польскае паходжанне. Дух народнага мастацтва рэгіёну Падгале бачны ў вашых скульптурах. Сваім стаўленнем Вы пацвярджаеце блізкасць абедзвюх нацыяў і з’яўляецеся амбасадарам польскай культуры ў ЗША і ў свеце.
З бліжэйшай суботы ў Цэнтры польскай скульптуры ў Ароньску ля Радама можна будзе паглядзець выставу работ Уршулы фон Рыдынгсвард.
IAR/аз