У суботу, 4 верасня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 389 новых выпадках заражэння каранавірусам. За мінулыя суткі ад ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 7 пацыентаў.
Найбольшая колькасць новых заражэнняў выяўлена на поўначы ў Паморскім ваяводстве – 48 выпадкаў, а меней за ўсё – 4, на поўдні, у Сьвентакжыскім ваяводстве.
Станам на 4 верасня, у Польшчы пацверджаны больш за 2 млн 890 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. З сакавіка 2020 года ад гэтай хваробы памерлі 75 379 жыхароў Польшчы.
iar/эж