Беларуская Служба

У Варшаве абмяркоўваюць ахову добрага імя палякаў і Польшчы з-за мяжой

04.09.2021 12:15
Па заканчэнні канферэнцыі арганізатары падпішуць дэкларацыю, у якой будуць прадстаўлены прапановы аб мерах па абароне добрага імя Польшчы і палякаў па-за межамі краіны.
    ,     ,       , , 5  2021
Канферэнцыя «Роля людзей польскага паходжання, якія пражываюць за межамі краіны, у абароне добрага імя Польшчы і палякаў», Варшава, 5 верасня 2021 года Крыніца: www.gov.pl

Прадстаўнікі ўладаў Польшчы, няўрадавыя арганізацыі, парламентарыі і навукоўцы бяруць ўдзел у канферэнцыі «Роля людзей польскага паходжання, якія пражываюць за межамі краіны, у абароне добрага імя Польшчы і палякаў». Канферэнцыю арганізавала Асацыяцыя «Рэспубліка Палонія», мэтай якой з'яўляецца інтэграцыя і актывізацыя польскіх патрыятычных колаў у свеце.

Паводле паўнамоцнага прадстаўніка ўрада па справах палякаў замежжа Яна Дзедзічака, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, калі гаворка ідзе пра такую актывізацыю:

-Дзякуючы Богу, сёння мы не змагаемся за Польшчу не з вінтоўкай у руках, мы змагаемся трымаючы ў руцэ асадку, друкуючы на клавіятуры. Вельмі важна, каб як мага больш нашых суайчыннікаў па-за межамі Польшчы далучыліся да гэтай дзейнасці. З-за мяжой нас 20 млн, многія ўжо працуюць у гэтым кірунку, але мы не павінны спыняцца на дасягнутым.

Канферэнцыі «Роля людзей польскага паходжання, якія пражываюць за межамі краіны, у абароне добрага імя Польшчы і палякаў» праходзіць у Варшаве 3-5 верасня. Па яе заканчэнні арганізатары падпішуць дэкларацыю, у якой будуць прадстаўлены прапановы аб мерах па абароне добрага імя Польшчы і палякаў па-за межамі краіны.

iar/эж

Улады Польшчы вырашылі значна павысіць фінансавую дапамогу палякам за мяжой

28.02.2020 09:00
У розных кутках свету пражываюць мільёны чалавек польскага паходжання.

Кіраўнік МЗС Польшчы падзякаваў палякам замежжа

02.05.2020 09:02
«Мы бачым прамую сувязь паміж дасягненнямі палякаў ды іх пазіцыяй у асобных краінах і поспехамі Польшчы на міжнароднай арэне».