Беларуская Служба

На польска-беларуская мяжы надалей качуе група з 24-30 чалавек

05.09.2021 11:02
Таксама памежная служба абвясціла, што прадухіліла ў суботу 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. 
Аб надзвычайным стане інфармуюць адмысловыя знакі PAP/Artur Reszko

У Беларусі, на ўзроўні польскай вёскі Уснаж Гурны, надалей качуе група з 24-30 чалавек, паведаміла ў нядзелю памежная служба Польшчы і дадала, што беларускія службы пастаянна забяспечваюць іх таварамі.

«У Беларусі на вышыні Уснаж Гурны надалей качуе група з 24-30 чалавек. Беларускія службы пастаянна забяспечваюць іх таварамі. Пры неабходнасці яны падзаражаюць тэлефоны і банкі сілкавання з дапамогай генератара электраэнергіі», – напісала пагранічная служба ў Twitter.

Раней у нядзелю памежная служба абвясціла, што прадухіліла ў суботу 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Функцыянеры затрымалі сем нелегалаў, грамадзян Іраку. Затрыманыя два палякі і грамадзянін Сірыі, якія аказвалі ім дапамогу.

З чацвярга ў памежнай зоне з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. У Падляскім і Любэльскім ваяводствах яно ахоплівае 183 мясцовасці.

ав